Биография | Художник Натан Воронов

Воранаў Натан Майсеевіч

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1966).

19.05.1916, г.Магілеў – 3.03.1978, г.Мінск.

Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1931–35) у І.В.Ахрэмчыка, Ф.А.Фогта, Ін-це жывапісу, cкульптуры і архітэктуры
Усерасійскай АМ – Ін-це жывапісу, cкульптуры і архітэктуры імя І.Я.РэпІна АМ (Ленінград, 1936–41, 1946–48) у А.А.Асьмеркіна, С.Л.Абугава.

Выкладаў маляванне і чарчэнне ў СШ Магілёва (1934), на кафедры малюнка і жывапісу БДТМІ (1966–78). Дацэнт (1970).

Сябра секцыі жывапісу ССМ БССР з 1949, выконваў абавязкі старшыні СМ БССР (1963–65).

Удзельнік выставак з 1933.

Жыў у Мінску.